На мяжы з Літвой з’явіцца новы пункт пропуску


Падпісанне пагаднення паміж Беларуссю і Літвой.
Фота: gtk.gov.by

Беларусь і Літва дамовіліся пра стварэнне новага міжнароднага пункту пропуску на дзяржаўнай мяжы. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу ад 18 ліпеня 1995 года быў падпісаны 31 снежня.

Аб’ектыў
Эксперты распавялі, што Беларусь можа зблізіць з Літвой
2019.09.29 22:46

У дакуменце гаворыцца пра змяненне статусу пункта спрошчанага пункта пропуску Відзы (Твярачус) на міжнародны і скасаванне пунктаў спрошчанага пропуску Клявіца (Ураляй) і Кемелішкі (Прыенай).

Прычына такога рашэння ў неабходнасці павелічэння прапускной здольнасці пунктаў пропуску і мінімізацыі навалы транспартных сродкаў на беларуска-літоўскай мяжы, у тым ліку ва ўмовах пункту пропуску «Каменны Лог».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў