На менскай ЦЭЦ-3 загарэўся вадарод


Няштатная сітуацыя здарылася ўвечары 30 сакавіка на Менскай ЦЭЦ-3, што ў Заводскім раёне. Пра гэта паведамілі ў «Менскэнерга».

Нештатная ситуация не повлияла на режим работы Минской ТЭЦ-3Сегодня, в 18:00 на Минской ТЭЦ-3 ликвидировано имевшее…

Opublikowany przez РУП "Минскэнерго" Sobota, 30 marca 2019

Паводле інфармацыі ведамства, каля 18:00 адбылося ўзгаранне вадароду на фланцавым злучэнні, што адыходзіць ад назапашваючай ёмістасці. Пажар быў ліквідаваны. Пацярпелых няма.

Адзначаецца, што інцыдэнт не паўплываў на працу Менскай ЦЭЦ-3. Энергетыкі забяспечылі бесперабойную падачу электрычнай і цеплавой энергіі без адключэння абсталявання.

ЦЭЦ-3 працуе ў штатным рэжыме.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў