На Лоеўшчыне 150 кватэраў і дамоў-прывідаў прыходзяць у заняпад


Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар

У адным з раёнаў Гомельскай вобласці людзі скардзяцца на нежаданне мясцовых уладаў прыводзіць у парадак пустуючыя квадратныя метры.

Яны з’явіліся пасля таго, як людзі атрымалі дамы ў аграгарадку і з’ехалі, распавядае сюжэт каналу АНТ.

Тым, хто патрабуе жыллё, кажуць, што яго няма. У той жа час цэлыя пад’езды ў шматпавярховіках прыходзяць у аварыйны стан, кажа аўтар сюжэту.

Кватэры пустуюць з 2012 году пасля таго, як людзям раздалі дамы ў суседніх аграгарадках. Ад райвыканкаму на той момант патрабавалася толькі адно – утрымліваць фонд у належным стане, пакуль не заселяцца новыя жыльцы.

Тое ж самае і ў прыватным сектары: 90 дамоў у раёне не проста пустуюць, а знаходзяцца ў запушчаным стане.

Глядзіце нашае відэа з вёскі Завалочыцы (Глускі раён), якая прыходзіць у заняпад, але калісьці ў ёй віравала жыццё:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары