У гонар 504-х угодак Аршанскае бітвы мясцовыя актывісты ўсклалі кветкі да памятных знакаў.
Як і ўва ўсе апошнія гады, імпрэзу зладзілі выключна добраахвотнікі: мясцовыя улады ігнаруюць гістарычнае месца, дзе ў 1514 годзе войска ВКЛ разбіла значна большае маскоўскае.
![](https://img.arch.belsat.cloud/wp-content/uploads/2018/09/1536424540913.jpeg)
Мясцовыя актывісты ўсклалі кветкі да памятных знакаў, узгадалі славутую перамогу ды памінулі загінулых. Фота – Віктар Старавойтаў
![](https://img.arch.belsat.cloud/wp-content/uploads/2018/09/1536424778792-576x432.jpeg)
Бітва пад Воршаю ў час маскоўска-літоўскай вайны паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага адбылася 8 верасня 1514 года, і скончылася перамогай ВКЛ. Фота – Віктар Старавойтаў
![](https://img.arch.belsat.cloud/wp-content/uploads/2018/09/IMG_20180908_172115-768x432.jpg)
Бітва пад Воршаю была самай значнай перамогай войска ВКЛ над расейскім, і атрымала шырокі розгалас у тагачаснай Еўропе, а таксама знайшла трывалы адбітак у беларускай культуры. Фота – Віктар Старавойтаў
ВС