На караблі ВМФ Расеі пачалі ставіць сістэмы, якія выклікаюць галюцынагенны эфект


Гаворка ідзе пра станцыі візуальна-аптычных памехаў 5П-42 «Филин». Пра гэта расейскаму агенцтву ria.ru паведамілі ў прэс-службе холдынгу «Росэлектроника», які займаецца іх стварэннем.

Станцыя прызначаная для асляплення праціўніка ноччу і ў прыцемках. Дзеянне «Філіна» заснавана на мадуляцыі яркасці светлавога выпраменьвання.

«Апаратуру тэставвалі на добраахвотніках, якія павінны былі весці прыцэльную стральбу са стралковай зброі па мішэнях. Падчас тэстаў яны казалі, што «не бачаць мішэнь». 20 % распавялі пра галюцынагенны эфект уздзеяння, апісаны як «пляма святла плавае перад вачыма», і 45 % скардзіліся на галавакружэнне, млоснасць, прыкметы дэзарыентацыі ў прасторы», – распавялі ў «Росэлектронике».

Станцыі будуць усталяваныя на некалькі караблёў ВМФ РФ з далёкасцю плавання каля 4,5 тыс марскіх міляў.

ЮВ, belsat.eu, паводле ria.ru

Стужка навінаў