На герояў «Белсату» ціснуць улады


20 верасня нашаму карэспандэнту Станіславу Івашкевічу з нумара +375 29 551 5340 тэлефанаваў «Максім Аляксандравіч» з крымінальнага вышуку. Чалавек прапаноўваў сустрэцца, каб зняпраўдзіць сведчанні, агучаныя ў праграме «Шчыра кажучы». Выслаць названыя матэрыялы ён адмовіўся, настойваючы на асабістай сустрэчы.

Гаворка ідзе пра праграму, у якой медыкі распавядалі пра дапамогу збітым і асобам, якія былі згвалтаваныя ў паслявыбарчыя дні.

Героі праграмы «Шчыра кажучы» пацвердзілі, што да іх прыходзілі з міліцыі і патрабавалі даць кантакты пацярпелых, або запісаць «прызнанні» у хлусні. Але ніхто з іх не пагадзіўся.

Рэаніматолагу з НПЦ хірургіі Кацярыне Мержынскас патэлефанавалі 17 верасня, 18-га прыязджалі на размову да яе на працу. 21-га забіралі з працы ў РУУС на размову, яна выклікала туды адваката, праз 4 гадзіны адпусцілі.

Біёлага і былую выкладчыцу медкаледжу Алену Хоміч сілавікі наведвалі двойчы. Яна назвала гэтыя візіты пераследам і адмовілася падпісваць пратаколы.

Усе героі на волі. Пра прыцягненне іх да нейкай адказнасці міліцыянты нічога не казалі.

belsat.eu

Стужка навінаў