Якасць аўтамабільнага паліва, што вырабляецца на наваполацкім у «Нафтане» і на Мазырскім НПЗ, адпавядае ўсім міжнародным нормам, стандартам і патрабаваннямі. Пра гэта заявілі ў канцэрне «Белнафтахім», паведамляе БелТА.
«Заводы вымушана знізілі аб’ёмы перапрацоўкі праз адсутнасць якаснай сыравіны. Пры гэтым варта звярнуць увагу, што і сыравіна, і таварная прадукцыя праходзяць на прадпрыемстве некалькі этапаў кантролю. Якасць аўтамабільнага паліва скрупулёзна кантралююць завадскія лабараторыі», – адзначылі ў канцэрне.
На кожны від паліва ёсць свой нарматыўны дакумент, у якім зафіксаваныя да 20 паказнікаў якасці ў залежнасці ад маркі. «Нават калі па адным маецца хоць нейкая неадпаведнасць, то паліва не выходзіць за межы заводу», – падкрэсліваюць спецыялісты.
Арбітражныя пробы захоўваюцца ад 45 дзён (для ўнутранага рынка) да 4 месяцаў (для экспартнага паліва). На «Нафтане» і Мазырскім НПЗ заяўляюць, што гарантуюць якасць нафтапрадуктаў, якія адпраўляюцца спажыўцам, выключна высокае і адпавядае стандарту Еўра-5. У «Белнафтахіме» падкрэслілі, што ў сітуацыі з пастаўкамі няякаснай нафты былі прыняты ўсе меры для забеспячэння вытворчасці прадукцыі высокай якасці.
ІІ belsat.eu