Вядомыя імёны падазраваных у забруджанні расейскай нафты


Следчы камітэт Расеі назваў імёны чатырох з шасці падазраваных у забруджанні нафтаправоду «Дружба» хлорарганічнымі злучэннямі. Сярод іх – генеральная дырэктарка ТАА «Нефтеперевалка» Святлана Балабай, ейны намеснік Рустам Хуснутдзінаў, генеральны дырэктар ТАА «Петронефть Актив» Уладзімір Жогалеў і намеснік дырэктара ТАА «Магистраль» Сяргей Баландзін.

ВІДЭА
Па справе аб «бруднай» расейскай нафце затрымалі чатырох чалавек
2019.05.07 13:22

Паводле версіі СК, са жніўня 2018 па красавік 2019-га падазраваныя шмат разоў кралі нафту на агульную суму не менш за 1 млн расейскіх рублёў (каля $ 15,4 тыс.). У сакавіку-красавіку 2019 года, каб схаваць крадзяжы, яны ў вузел зліву ля вёскі Мікалаеўка Волжскага раёну Самарскай вобласці паставілі нафту, якая не адпавядала неабходным патрабаванням, з дадаваннем у яе склад хлорыстых злучэнняў.

Забруджаная нафта патрапіла ў нафтасховішча ў вёсцы Лапаціна Волжскага раёна, а затым – у сістэму магістральнага трубаправода.

Hавiны
Мазырскі НПЗ так і не распачаў нафтаперапрацоўку чыстай нафты
2019.05.06 18:03

Злачынства расследуецца паводле пп. «а, б» ч. 4 арт. 215.3 КК РФ (прывядзенне ў непрыдатнасць нафтаправода, здзейсненае з карыслівых меркаванняў, групай асоб па папярэдняй змове, у дачыненні да магістральнага трубаправода), арт. 210 КК РФ (арганізацыя злачыннай супольнасці і ўдзел у ёй), арт. 158 КК РФ (крадзеж).

Чацвёра падазраваных заключаныя пад варту, яшчэ двое знаходзяцца ў вышуку. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Скандал вакол паставак няякаснай нафты пачаўся 19 красавіка. У гэты дзень дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты,што паступае па нафтаправодзе з Расеі. З улікам гэтага 21 красавіка канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў. 22 красавіка Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паведаміў, што расейская нафта кепскай якасці прывяла да выхаду са строю дарагога абсталявання. Праз кепскую якасць нафты Польшча і Украіна адмовіліся прымаць яе і прыпынілі транзіт праз сваю тэрыторыю.

Hавiны
«Белнафтахім» думае, што рабіць з наступствамі няякаснай нафты з Расеі
2019.05.04 16:32

«Транснафта» прызнала забруджанасць нафты і заявіла, што вырашыць праблему ў самыя кароткія тэрміны. Пазней у кампаніі выказалі здагадку, што прадукцыя магла быць забруджаная наўмысна.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў