На Берасцейшчыне жанчына стала ахвярай ляснога пажару


У Бярозаўскім раёне, што на Берасцейшчыне ратавальнікі пасля тушэння ляснога пажару знайшлі цела жанчыны. Асоба загінулай высвятляецца, паведамляе МНС.

Паводле выратавальнікаў паблізу вёскі Зарэчча Бярозаўскага раёну адбыўся пажар у лесе Броннагорскага лясніцтва Івацэвіцкага лясгасу. Падчас тушэння пажару на вынішчанай агнём плошчы леснікі выявілі цела жанчыны, яе асоба высвятляецца.

Агнём пашкоджаны лес на плошчы 2 гектары. Прычына пажару і абставіны гібелі высвятляюцца.

Абноўлена
Лясны пажар выклікаў транспартны калапс на беларуска-літоўскай мяжы
2019.04.24 17:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў