На Берасцейшчыне загінуў вайсковец


У Пружанскім раёне Берасцейскай вобласці загінуў радавы Пінчук, які служыў у войску з траўня 2019 года.

Трагедыя адбылася 31 сакавіка. Паводле Мінабароны, у выніку парушэння патрабаванняў бяспекі радавы Пінчук атрымаў траўму несумяшчальную з жыццём. Ён служыў у войску з траўня 2019 года.

«Камісія Міністэрства абароны ў гэтыя хвіліны высвятляе прычыны таго, што здарылася», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Назва часткі, дзе служыў загінулы, не паведамляецца.

Міністэрства абароны выказвае спачуванні родным і блізкім вайскоўца.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў