На акцыі ў Маскве затрымалі каля 400 чалавек


Падчас шэсця ў падтрымку Івана Галунова ў Маскве паліцыя затрымала прыкладна 400 ўдзельнікаў. Акцыя была забароненая гарадскімі ўладамі.

Паводле «ОВД-Инфо» маскоўская паліцыя затрымала 400 чалавек.

Раней«Интерфакс» са спасылкай на МУС Расеі паведамляў пра 200 затрыманых.

Паводле інфармацыі «Медузы», паліцыянты збівалі людзей дручкамі. Таксама супраць пратэстоўцаў прымянялі палівальныя машыны.

Агулам у акцыі бяруць удзел 1200 чалавек.

Сярод затрыманых – журналісты шэрагу незалежных выданняў, а таксама апазіцыйны палітык Аляксей Навальны.

Сам Іван Галуноў на акцыю прыйсці адмовіўся.

ВІДЭА
Галуноў на волі
2019.06.11 21:05

КА belsat.eu

Стужка навінаў