Словы Леаніда Рашэтнікава пра тое, што «незалежнай Беларусі быць не можа» не засталіся незаўважаныя. Сёння ў МЗС Беларусі выклікалі дарадцу-пасланніка амбасады Расеі Вадзіма Гусева.
МЗС Беларусі падкрэсліў, што такія заявы неабгрунтаваныя па сутнасці і катэгарычна непрымальныя па форме. На думку беларускага ведамства, словы Рашэтнікава абсалютна не адпавядаюць стратэгічнаму характару беларуска-расійскіх адносін.
Відэазапіс з Рашэтнікавым зʼявіўся ў інтэрнэце 20 снежня. Ён заявіў, што беларускай мове ўсяго 90 гадоў, а сама Беларусь зʼяўляецца «гістарычнай часткай вялікай Расеі», а Менск ідзе па «украінскім сцэнары».
Поўны тэкст ноты пратэсту можна прачытаць на афіцыйнай старонцы МЗС Беларусі.
ДР belsat.eu