МЗС Расеі мяркуе, што пакт Молатава – Рыбэнтропа выратаваў сотні тысячаў жыццяў


Міністэрства замежных справаў Расеі заявіла, што дамова аб ненападзе, якую СССР і Нямеччына падпісалі ў 1939 годзе, выратавала сотні тысячаў жыццяў. Падпісанне дамовы Молатава – Рыбэнтропа было вымушаным крокам, гаворыцца ў публікацыі на сайце расейскага МЗС.

«Дзякуючы савецка-нямецкай дамове аб ненападзе вайна распачалася на стратэгічна лепшых для СССР межах, і насельніцтва гэтых тэрыторыяў зазнала нацысцкі тэрор на два гады пазней. Такім чынам былі выратаваныя сотні тысячаў жыццяў», – адзначаецца ў публікацыі.

Дзень, калі СССР уступіў у Другую сусветную

Гітлер і Сталін былі хаўруснікамі

Дамова аб ненападзе паміж Нямеччынай і Савецкім Саюзам (вядомая як пакт Молатава – Рыбэнтропа), была падпісаная 23 жніўня 1939 года. Згодна з дакументамм, краіны павінны былі ўстрымацца ад нападу адна на адну.

Пры гэтым важнай часткай дамовы быў дадатковы сакрэтны пратакол, паводле якога размяжоўваліся сферы ўплыву дзвюх краінаў ва Усходняй Еўропе «у выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання». Фактычна вялося пра анексіі суседніх дзяржаваў і падзеле іх тэрыторыяў.

Ці ў СССР не было іншых варыянтаў? 80 гадоў пакту Рыбентропа-Молатава

Гэтак СССР атрымаў магчымасць захапіць Латвію, Эстонію, Фінляндыю і Бесарабію (гістарычная вобласць на тэрыторыі сучаснай Малдовы і часткова Украіны). У сферу інтарэсаў Нямеччыны трапіла Літва. Польшча дзялілася паводле лініі рэчак Нараў, Вісла і Сан. Але гітлераўцы захапілі значна большую частку Польшчы, таму ў якасці кампенсацыі нацысты перадалі Савецкаму Саюзу правы на захоп Літвы.

Прэзідэнт Польшчы прыгадаў Маскве пра змову Сталіна і Гітлера

Усё сакрэтнае становіцца вядомым

Пра заключэнне пратаколу неўзабаве даведаліся за мяжой, калі нямецкі дыпламат распавёў яго змест амерыканскім калегам. Але публічна пра дамову загаварылі толькі падчас трыбуналу ў Нюрнбэргу. Першая поўная публікацыя пакту Молатава – Рыбэнтропа адбылася ў 1948 годзе ў зборніку дакументаў, які выпусціў Дзярждэпартамент ЗША.

У СССР існаванне пратаколу катэгарычна адмаўлялася. Упершыню ён быў апублікаваны толькі ў 1989 годзе.

«Для большасці беларусаў гэта была трагедыя». Гісторык пра ўз’яднанне Беларусі ў 1939 годзе

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары