МЗС пра трэці пакет санкцыяў ЕЗ: «Гэта дурное рашэнне»


Прэс-сакратар знешнепалітычнага беларускага ведамства Анатоль Глаз пракаментаваў увядзенне чарговага пакету санкцыяў Еўразвязу, а таксама папярэдзіў пра сіметрычны адказ з боку Беларусі.

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Фота: Фэйсбук МЗС Беларусі

Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС, рэзка раскрытыкаваў трэці пакет санкцыяй ад Еўразвязу ў бок Беларусі:

«Зусім дурное, недальнабачнае і ва ўсіх адносінах недасканалую рашэнне, якое прывядзе толькі да негатыўных наступстваў, у тым ліку і для тых высокіх мэтаў і ідэалаў, за якія нібыта так рупіцца ЕС. Падобныя крокі ніколі не дасягалі сваёй заяўленай мэты ў мінулым, не дасягнуты яе і цяпер».

На ягоную думку, усе такія захады – гэта інструмент кампаніі супраць Беларусі і звычайная спроба ўмяшання ва ўнутраныя справы іншай краіны.

«Ужо няма сумневаў, што на справе гэтыя крокі накіраваныя і супраць інтарэсаў простых беларусаў. Нашы меры ў адказ ужо падрыхтаваныя. Некаторыя з іх даволі адчувальныя. Хай асобныя еўрапейскія апаненты потым не дзівяцца і не спрабуюць перакладаць віну. Мы таксама прымем адэкватныя дзеянні па абароне правоў і законных інтарэсаў сваіх грамадзянаў і юрыдычных асоб».

Таксама Глаз назваў прынятыя рашэнні абсурднымі і тымі, якія дыскрэдытуюць здаровы сэнс. Да гэтага пераліку ён адносіць санкцыі супраць прадпрыемстваў, Уладзіміра Караніка, і некаторых IT-кампаніяў.

  • 17 снежня Еўразвяз прыняў трэці пакет санкцыяў, у які апроч фізічных асобаў увайшлі бізнесы і прадпрыемствы, якія ціснулі на рабочых.
  • Першапачаткова трэці пакет санкцыяў мусіў быць значна больш жорсткім і ўключаць куды болей імёнаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў