МЗС папярэдзіла беларусаў пра адказнасць пры выездзе за мяжу


У сувязі з тым, што некаторыя краіны адкрылі турыстычны сезон, беларусы адправіліся ў адпачынак за мяжу. Але МЗС Беларусі ў Facebook папярэдзіў грамадзянаў, што праз пандэмію каронавіруса краіны могуць зноў увесці абмежавальныя меры.

Міністэрства замежных справаў падрыхтавала актуальную інфармацыю пра рэжым уезду і выезду ў замежных краінах. Пры гэтым ведамства адзначыла, што меры ў іх увесь час пераглядаюцца і карэктуюцца, і ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі магчымае вяртанне да ранейшых абмежавальным захадаў.

https://www.facebook.com/belarusmfa/posts/1250527288620413?__cft__[0]=AZWwo7gYBIc9n4on6a5FTyuuROxl1Lucm0uNecdK7kA4JsX7E6h3GtzZI01bFWeaGoIPL00vv0UTnZ0Igx0GO6INhK2AqbKlFe1gjcKz4HBrTEx534HhlvN_rvfUxmyVsUl_EROlYw6jCg23ilFNg7Ia7isfeRBOjtn4BMDJ8ky5MA&__tn__=%2CO%2CP-R

Таму беларусам рэкамендуюць перад выездам за мяжу ўдакладняць актуальную інфармацыю ў дыпламатычных установах краіны, куды людзі збіраюцца ехаць, і краін транзітнага накіравання.

Турыстаў таксама просяць улічваць высокую верагоднасць увядзення загадзя не анансаваных абмежаванняў.

«І яшчэ раз нагадваем, што, прымаючы рашэнне аб замежнай паездцы ў такой сітуацыі, вы несяце ўсю паўнату адказнасці за магчымыя выдаткі», – падкрэслілі ў МЗС.

Hавiны
Беларускую лоўкост-авіякампанію могуць стварыць у Горадні
2020.07.12 23:23

У міністэрстве таксама паведамілі, што дапамаглі вярнуцца дадому больш як 8400 беларусам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў