МЗС Беларусі не мае афіцыйных звестак пра экіпаж верталёту, якім, паводле грузінскіх медыяў, кіраваў беларускі экіпаж.
Пра гэта паведаміў belta.by начальнік упраўлення інфармацыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітры Мірончык:
«Міністэрства замежных справаў і амбасада Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы прыкладаюць намаганні, каб атрымаць з афіцыйных крыніц інфармацыю пра інцыдэнт з верталётам, які, як мяркуецца, пілатаваўся беларускім экіпажам».
«Аднак мы працуем над тым, каб атрымаць афіцыйную інфармацыю, удакладніць, ці ідзе гаворка пра грамадзянаў нашай краіны», – дадае Дзмітры Мірончык. – «Тады будзем гатовыя падзяліцца адпаведнымі звесткамі з грамадзкасцю».
У Конга 28 студзеня былі збітыя два ўдарныя верталёты Мі-24. Экіпаж аднаго з іх складаўся з грамадзянаў Беларусі. Пілотаў шпіталізавалі.
Рэспубліка Конга фактычна знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны з чэрвеня 1997 году. Усходнюю частку краіны, якая багатая карыснымі выкапнямі, у большай ступені кантралююць паўстанцы.
Цяпер у краіне, якая знаходзіцца у Цэнтральнай Афрыцы, размешчаныя сілы міратворцаў ААН.
ВД, паводле belta.by