МЗС Беларусі абяцае «меры ў адказ» на санкцыі ЗША


Афіцыйны Менск абяцае «меры ў адказ» на пашырэнне санкцыяў і сцвярджае, што ў ЗША «далёка не ўсё ў парадку» з правамі чалавека. Адпаведная заява апублікаваная на сайце МЗС Беларусі.

МЗС называе рашэнне Злучаных Штатаў «эмацыйным» і «не маючым нічога агульнага з рэальным станам рэчаў».

«Дзеянні амерыканскіх партнёраў ідуць насуперак раней абвешчанай імі ж палітыцы ўцягвання Беларусі ва ўзаемадзеянне і ніякім чынам не скіраваныя на падтрымку незалежнасці нашай краіны», – падкрэсліваюць у МЗС і дадаюць, што пазіцыя ЗША выглядае недарэчнай «на фоне таго, што ў саміх ЗША з правамі чалавека далёка не ўсё ў парадку».

«Інструмент санкцыяў – загадзя бескарысны і контрпрадуктыўны. Разам з тым, меры ў адказ з нашага боку ўжо падрыхтаваныя і будуць уведзены ў дзеянне», – кажуць у МЗС.

Нагадаем, Міністэрства фінансаў ЗША 23 снежня ўвяло санкцыі ў дачыненні 4-х юрыдычных і адной фізічнай асобы ў Беларусі праз фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсіі. Пад санкцыі трапілі: ЦВК, АМАП, Галоўнае ўпраўленне ўнутраных справаў Менгарвыканкаму, падраздзяленне «Альфа» КДБ, а таксама намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч.

Абноўлена
Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі
2020.12.17 15:33

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў