Мясніковіч пра візіт Лукашэнкі ў Польшчу


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда распавёў старшыні беларускага Савету Рэспублікі Міхаілу Мясніковічу пра «выклятых жаўнераў», польскі ўзброены пасляваенны супраціў. Пасля гэтага беларускі чыноўнік наведаў маленькую вёску на Беласточчыне на польска-беларускім памежжы, якую цяжка знайсці на мапе. У Заляшанах у 1946 годзе аддзел польскіх партызанаў з нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса з псеўданімам Буры знішчыў мясцовых жыхароў, а вёску спаліў. Упершыню ў гісторыі высокапастаўлены прадстаўнік Беларусі наведаў месца гэтай трагедыі. «Белсат» запісаў эксклюзіўны каментар на беларускай мове.

Ці праўда, што праз вашае жаданне прыехаць у Заляшаны ў мінулым годзе адмянілі візіт?

Не, мы перанеслі візіт згодна з двухбаковай дамоўленасцю. А цяпер уся праграма ўзгодненая. Я прыехаў, каб кленчыць перад тымі ахвярамі, якія нявінна загінулі ў гэтым агні.

Пра «выклятых жаўнераў» Рамуальда Райса (Бурага)

Лічыць яго героем нельга. Я хацеў бы распавесці пра той выпадак, пра які мяне праінфармаваў падчас спаткання прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Ён сказаў, што планаваў наведаць адно з мерапрыемстваў, звязаных з «выклятымі жаўнерамі», і да яго падышла беларуска. Яна распавяла, што было насамрэч. Ён вывучыў гэтае пытанне і не браў удзелу ў гэтым мерапрыемстве. Гэта сапраўды дарагога каштуе.

Заслугоўвае падтрымання. Каб не паддавацца нейкім палітычным маментальным настроям, а глыбока вывучаць тыя трагічныя ўрокі гісторыі, якія перажылі нашыя людзі. І палякі і беларусы.

Ці можаце распавесці пра падрабязнасці вашых перамоваў з маршалкам Карчэўскім?

Пра гэта можна гаварыць тыдзень.

Самае галоўнае.

Я цешуся, што ўсе тыя мэты, з якімі я сюды прыехаў, здзейсніліся і з маршалам Карчэўскім, і з прэзідэнтам Дудам, і з прэм’ерам Маравецкім.

Мы дамовіліся пра наступныя нашыя крокі, у эканамічнай і міжпарламенцкай супрацы.

Я думаю, што ўсё будзе добра паміж нашымі дзяржавамі.

Ці абмяркоўвалі правы польскай меншасці ў Беларусі?

Вядома.

І мне здаецца, што польскі бок робіць нейкія высновы субʼектыўна.

Таму мы дамовіліся з дэпутатамі Сейму і сенатарамі, каб глыбей вывучаць гэту праблему непасрэдна на месцы.

Ці чакаць візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Польшчу і калі?

Гэта асобная размова, але я не выключаю, што гэта можа быць.

Каментар паказалі ў праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою:

Стужка навінаў