Мянчук пераходзіў Свіслач і праваліўся на глыбіню 2,5 метры


Мужчына адышоў ад берагу на 12 метраў і праваліўся пад лёд позна ўвечары 20 студзеня.

Яго выратавалі супрацоўнікі МНС з дапамогай вяроўкі, круга і дошкі. Пацярпелага перадалі медыкам. Менчука шпіталізавалі з папярэднім дыягназам «агульнае пераахалоджванне».

Ён распавёў ратавальнікам, што «проста хацеў перайсці на другі бераг Свіслачы».

МНС нагадвае, як сябе паводзіць на лёдзе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў