Мядзведзеў: Інтэграцыя будзе незваротная


Далейшае падтрыманне Беларусі будзе аказвацца толькі тады, калі ўсе дарожныя мапы інтэграцыі будуць выкананыя. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, піша ТАСС.

Расейскі прэм’ер адзначыў, што дарожныя мапы ўзгодненыя і можна «перайсці да яе фарсіраванага прасоўвання». Паводле яго, з 31 дарожнай мапы няўзгодненая толькі адна, прысвечаная далейшай інтэграцыі, уключаючы стварэнне наднацыянальных органаў, адзінай валюты і адзінага эмісійнага цэнтру.

Hавiны
Першы віцэ-прэм’ер: Інтэграцыя будзе ўзгодненая праз 2–3 дні
2019.12.23 19:19

Мядзведзеў падкрэсліў, што «дадатковыя формы крэдытавання [Беларусі. – Рэд. Belsat.eu] магчымыя толькі ў выпадку, калі дарожныя мапы будуць выкананыя і ўвасобяцца ў законы». Толькі тады можна будзе казаць пра кампенсацыю падатковага манеўру для Беларусі ды іншых пытанняў, дадаў ён.

Прэм’ер-міністр сказаў, што да Новага года не плануе наведваць Менск. Паводле яго, для інтэграцыі зараз ёсць «добры план, які трэба ўвасобіць у законы, і тады гэта стане ўжо незваротна».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў