Расейскі прэм’ер кажа, што Расея дапаможа нашай краіне «у гэтай няпростай сітуацыі».
Расея працягне дзяржаўны крэдыт для Беларусі, заявіў на паседжанні ўраду прэ’мер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў.
«Яшчэ адно фінансавае пытанне, яно тычацца дзяржаўнага фінансавага крэдыту для Рэспублікі Беларусь. Мы дамаўляліся, што дапаможам ім у гэтай няпростай сітуацыі, па сутнасці, правядзем пралангацыю існуючых крэдытных абавязальніцтваў», – заявіў Мядзведзеў.
І дадаў: «Мы дапамагалі нашым партнёрам і будзем дапамагаць далей».