«Мы паважаем правы чалавека». «SKODA» не будзе спонсарам ЧС па хакеі ў Менску


«SKODA» – генеральны партнёр чэмпіянатаў свету па хакеі – прыняла афіцыйнае рашэнне не спансіраваць ЧС 2021 года, калі ён пройдзе ў Менску.

Пра гэта аўтаканцэрн заявіў у Twitter.

«28 гадоў мы мелі гонар быць партнёрам чэмпіяната свету па хакеі. Але мы таксама паважаем і падтрымліваем правы чалавека», – гаворыцца ў заяве.

Напярэдадні пра такое ж рашэнне паведаміла Nivea, што выклікала хвалю падзякі ад беларусаў.

Hавiны
«Плюсы будуць пры любым рашэнні». Хакейныя фанаты – пра тое, ці трэба пераносіць ЧС па хакеі
2021.01.16 10:30

AB, belsat.eu

Стужка навінаў