«Мусілі сядзець кадэбэшнікі, а пасадзілі мяне». Апошняе слова былога следчага ў судзе за хабар


28 лютага ў судзе Ленінскага раёну Магілёва з апошнім словам выступіў Юрый Клопаў, былы капітан юстыцыі ўпраўлення Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці. КДБ затрымаў яго ў траўні 2019 г. Судзяць Клопава за атрыманне хабару паводле цэлага шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 430, ч. 5 арт. 16, ч. 2 арт. 431, ч. 1 арт. 14, ч. 2. арт. 209.

На суд прыйшло шмат сваякоў Клопава, каб падтрымаць яго. Ад якіх-небудзь каментароў яны адмовіліся, сказаўшы толькі, што, магчыма, пракаментуюць справу пасля выраку.

«Я баюся за жыццё свайго сына. Ужо і так усё зразумела. Гэтая сістэма такога не даруе, таму я не буду нічога казаць», – заявіла маці Юрыя.

Юрый Клопаў падчас свайго апошняга слова ў судзе Ленінскага раёну Магілёва. Фота Васіль Коркін
Справу разглядае суддзя Ігар Шведаў. Фота Васіль Коркін
Фота Васіль Коркін

Сам Юрый Клопаў у сваім апошнім слове таксама быў нешматслоўны. Ён сказаў наступнае: «Не ведаю, калі і каму дапамагала гэтае апошняе слова. Выходзіць, што за 25 гадоў нашай так званай незалежнасці мы дамагліся толькі таго, што на падставе паказанняў сведак, на падставе якіх у 1937 г. людзей саджалі на вялікія тэрміны, пасылалі ў лагеры, сёння дадалі толькі паліграф і тэлефонныя злучэнні, якія вельмі добра падганяюцца пад патрэбныя тлумачэнні. Выходзіць, што гісторыя цыклічная. Чаму на падставе такіх паказанняў людзей адпраўляюць у турму? Не рабіце з мяне сакральнай ахвяры перадвыбарчай кампаніі пэўных кандыдатаў, судзіце мяне за тое, што я здзейсніў. Усё».

Вырак у справе Юрыя Клопава будзе агучаны 2 сакавіка а 10:00.

Новости
NEXTA: за взятку задержан капитан из Следственного комитета
2019.05.25 14:54

Вольга Васільева belsat.eu

Стужка навінаў