МУС: пагадненне Беларусі і ЕЗ аб ​​рэадмісіі цалкам узгоднена, спрашчэнне візавага рэжыму – яшчэ не


Начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун заявіў, што праект пагаднення Беларусі і ЕЗ аб ​​рэадмісіі цалкам узгоднены і знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці да далейшых кансультацыяў і наступнага падпісання.

Візіт дэлегатаў ЕЗ, па словах Аляксея Бягуна, будзе, хутчэй за ўсё, у наступным годзе.

«Паслязаўтра будуць адпаведныя кансультацыі паміж Беларуссю і ЕЗ, дзе пытанне гэтае таксама, думаю, будзе ўключаны ў парадак дня», – сказаў прадстаўнік МУС.

Ён таксама паведаміў, што чакаецца візіт дэлегацыі экспертаў Еўрапейскага звязу для канчатковага абмеркавання праекту пагаднення па аблягчэнні «візавых фармальнасцей».

«Там ёсць няўзгодненыя фармулёўкі», – дадаў Бегун.

 

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў