МУС Беларусі выкарыстоўвае расейскую праграму для кантролю бяспекі


Беларуская міліцыя пачала выкарыстоўваць для кантролю бяспекі інтэлектуальныя модулі, якія базуюцца на нейрасетцы расейскага распрацоўніка «Macroscop». Пра гэта заявілі ў кампаніі.

Пілотны праект маніторынгу бяспекі тэрыторыі з дапамогай штучнага інтэлекту стартаваў у Менскім абласным упраўленні Дэпартаменту аховы МУС. Ужо завершанае тэставанне модуляў распазнання асобаў і аўтамабільных нумароў.

З іх дапамогай плануецца мінімізаваць чалавечую памылку падчас комплекснага кантролю ўезду і выезду транспартных сродкаў на ведамасныя аб’екты і распазнання наведнікаў. Па выніках пілотнага праекту плануецца маштабаваць досвед на іншыя 24 аддзелы Дэпартаменту аховы ў Менскай вобласці.

Распрацоўнік сістэмы відэаназірання, якая заб’е «прыватнасць»: У Беларусі дэмакратыя

Сёлета сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі Менскага абласнога ўпраўлення Дэпартаменту аховы збіраюцца пашырыць да 1500 камер назірання.

Кампанія «Macroscop» адзначае, што іх софт выкарыстоўваюць у 55 краінах свету. У тым ліку паліцыянты ў Бельгіі ды Італіі, кампаніі «Hugo Boss», «Mövenpick», «Hilton», «Лукойл».

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары