Мультфільм «Маша і Мядзведзь» – расейская прапаганда?


У Вялікай Брытаніі мультфільм «Маша і Мядзведзь» назвалі пуцінскай прапагандай. Мультсерыял аб прыгодах дзяўчынкі і мядзведзя, які спрабуе апекавацца ёю, любяць мільёны дзяцей ва ўсім свеце. Крытыкі ж сцвярджаюць, што гэтая анімацыя ёсць інструментам «мяккай прапаганды» Крамля.

Прафесар з Універсітэту Бакінгэму Энтані Гліс адзначае ў публікацыі «The Times»:

«Маша злая і даволі непрыемная, але адважная. Яна скача вышэй ад сваіх пят. Не будзе перабольшаннем сказаць, што яна паводзіцца па-пуцінску».

Раней «Машу і Мядзведзя» ўжо неаднаразова вінавацілі ў прапагандзе. З падобнымі заявамі выступалі эстонскія, фінскія, літоўскія медыі. Летась украінскія актывісты прапаноўвалі забараніць серыял на тэрыторыі краіны. Дзяржаўныя ж расейскія медыі назвалі крытыку серыялу «паталагічнай русафобіяй». Маскоўская студыя «Анимаккорд», якой належыць мультсерыял «Маша і Мядзведзь», сцвярджае, што гэта незалежны праект, які ніколі не атрымліваў дзяржаўнага фінансавання.

ІД, belsat.eu

Стужка навінаў