Міжнародны кніжны кірмаш без Алексіевіч, але з процьмай чыноўнікаў


Шмат расейскіх выдавецтваў, мала беларускамоўных выданняў, кнігі пра Другую сусветную вайну – галоўныя акцэнты сёлетняга Міжнароднага кніжнага кірмашу, які адчыніўся ў Менску.

Чырвоную стужку на цырымоніі адкрыцця перарэзалі міністр інфармацыі Лілія Ананіч, старшыня савету рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і намеснік старшыні адміністрацыі прэзідэнта РБ Ігар Бузоўскі.

Міхаіл Мясніковіч. Лідзія Ананіч. Ігар Бузоўскі
Міхаіл Мясніковіч. Лідзія Ананіч. Ігар Бузоўскі
Міхаіл Мясніковіч і Лідзія Ананіч знаёмяцца з расейскімі казкамі
Міхаіл Мясніковіч і Лідзія Ананіч знаёмяцца з расейскімі казкамі

Апроч беларускіх стэндаў, на выставе можна набыць кнігі з Сірыі, Палестыны, Украіны, Казахстану, ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Венесуэлы, Ірану, Нямеччыны.

 

 

Сірыйскі стэнд
Сірыйскі стэнд

Сярод беларускіх выдавецтваў найвялікшай экспазіцыяй кніг могуць пахваліцца «Галіяфы», якія падрыхтавалі для выставы 70 пазіцыяў.

Галоўная літаратарка мінулага года Святлана Алексіевіч на кірмашы не зʼявілася. Без твораў нобэлеўскай лаўрэаткі абышліся і ў беларускім павільёне. Затое ейны партрэт павесілі на адным са стэндаў расейскага выдавецтва.

Святлана Аляксіевіч прадстаўлена адным (расейскім) выдавцтвам
Святлана Аляксіевіч прадстаўлена адным (расейскім) выдавцтвам

Выстава, якая сабрала выдавецтвы з больш чым дзясятку краінаў, будзе працаваць да 14-га лютага.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў