Мітынг Ціханоўскай у Менску пад пагрозай зрыву: улады запланавалі ў парку Дружбы народаў свой канцэрт

Улады збіраюцца правесці ўвечары 6 жніўня ў менскім парку Дружбы народаў святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню чыгуначных войскаў. Раней на гэты час Святлана Ціханоўскай прызначыла ў парку свой агітацыйны мітынг.

На сайце адміністрацыі Савецкага раёну паведамляецца, што 3-8 жніўня ў парку Дружбы народаў штодзень будуць адбывацца канцэрты і святочныя мерапрыемствы. 3,4 5 і 8 жніўня адбудуцца канцэрты музычнага праекту «Класіка без межаў». 6 жніўня з 17:00 да 21:30 пройдзе святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню чыгуначных войскаў, а 7 жніўня – Дню будаўніка.

Нагадаем, 30 ліпеня на плошчы Бангалор адбыўся агітацыйны мітынг кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Паводле падлікаў назіральнікаў Праваабарончага цэнтру «Вясна», з 17:30 да 20:30 на мітынг прыйшло не менш 63 тысяч чалавек.

Аб’яднаны штаб анансуе новы мітынг Ціханоўскай у Менску

Напрыканцы мінулага тыдня штаб Ціханоўскай абвесціў 6 жніўня адбудзецца новы мітынг у сталічным Парку Дружбы народаў. Акцыя мусіць распачацца а 17-й. Плануецца, што Святлану Ціханоўскую, Вераніку Цапкала і Марыю Калеснікаву падтрымаюць вядомыя гурты, сярод якіх «VOLSKI», «J:МОРС», «NIZKIZ», «TOR BAND», «КРАМА». Вядоўцамі мітынгу будуць Каця Пытлева, Віталь Воднеў, Антон Мартыненка.

63 тысячы чалавек прыйшлі на другі мітынг Святланы Ціханоўскай у Менску. ФОТА, ВІДЭА

ІІ belsat.eu

Hавiны