Мітынг каля БТ. Пікетоўцы патрабуюць ад журналістаў паказваць праўду. ОНЛАЙН


Сотні людзей пікетуюць пад будынкам Белтэлерадыёкампаніі.

Пратэст каля будынка Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, Мeнск, 15 жніўня 2020 года.
Фота: Іра Арэхоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Каля будынку Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка сабраўся натоўп, які скандуе «Паказвайце праўду!», «Свабоду», «Мы ўлада» і інш. У Беларусі адбываецца сёмы дзень пікетаў.

Тысячы беларусаў яшчэ раніцай 15 жніўня сабраліся на развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім, загінулым падчас мірных пратэстаў каля метро «Пушкінская». Тарайкоўскі – першы загінулы падчас пратэстаў у Беларусі, смерць якога ўлады пацвердзілі афіцыйна.

Абноўлена
«Беларускаму герою». Менск развітаўся з Аляксандрам Тарайкоўскім. ФОТАРЭПАРТАЖ
2020.08.15 14:54

Пазней людзі выйшлі на плошчу каля Дома ўраду, а таксама мноства жыхароў Менску сабраліся каля будынку Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка.

Пратэст каля будынку Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, Мeнск, 15 жніўня 2020 года.
Фота: Іра Арэхоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Працаўнікі беларускага тэлебачання нечакана заявілі, што далучаюцца да мітынгоўцаў і запатрабавалі ад свайго старшыні Івана Эйсманта спыніць паказваць хлусню і расказаць праўду пра катаванні сілавікоў. На будынку з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

Улагоджваць канфлікт прыбылі Наталля Качанава і Наталля Эйсмант.

Пратэст каля будынка Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, Мeнск, 15 жніўня 2020 года.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Некалькі амапаўцаў зайшлі ў будынак Белтэлерадыёкампаніі. Пратэстоўцы, калі яны з’явіліся, абурыліся і скандавалі «Не забудзем! Не прабачым!»

Унутры будынка Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі стаяць сілавікі са шчытамі. Менск, Беларусь. 15 жніўня 2020 года.
Фота: Іра Арэхоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Стужка навінаў