Мірны нядзельны пікет: дзясяткі тысяч пратэстоўцаў, больш за 200 затрыманых, разбітыя дзверы кавярні

Беларусы працягваюць выходзіць на вуліцы ўжо 29 дзень запар.

Нядзельныя акцыі па ўсёй краіне – самыя маштабныя. Калі 9-11 жніўня былі кроў, боль, святлошумавыя гранаты і гумовыя кулі, то пасля па нядзелях людзі пачалі выходзіць на мірныя пікеты. У Менску яны, бадай, самыя вялікія. Традыцыйна ідуць са сваіх раёнаў у цэнтр і, нягледзячы на перакрытыя вуліцы, войска, АМАП і іншых сілавікоў, даходзяць да Стэлы «Менск – горад-герой» і Палацу Незалежнасці. Апошнія 2 нядзелі, паводле прэсавай службы Лукашэнкі, Аляксандр Рыгоравіч выходзіў да кардонаў з аўтаматам і ў бронекамізэльцы. Першы раз нават узяў з сабой малодшага сына Мікалая (якому на той момант было 14 год), таксама ў камізэльцы і з аўтаматам у руках. Гэтым разам Лукашэнкі з аўтаматам не было. Прынамсі, на 22:00 ніводнага пацвярджаючага фота не з’явілася.

Ад раніцы каля Стэлы пачалі разгортваць калючы дрот, ставіць агароджы, каля вакзалу мінакі заўважылі вадамёты, з боку Уручча выехалі машыны БТР. Калоны мірных дэманстрантаў, нягледзячы на гэтае ўсё выйшлі са спальных раёнаў.

Традыцыйна па нядзелях сілавікі перакрываюць праспект. Натоўп упіраецца ў іх, разварочваецца і ідзе да Стэлы. А 15:00 людзі выйшлі ўжо на праспект Пераможцаў даволі плотным патокам.

Марш Адзінства
Людзі збіраюцца на Нямізе ў Менску перад Шэсцем Адзінства. 6 верасня 2020 года.
Фота: Аляксандр Васюковіч / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Марш Адзінства
Людзі на Нямізе перад пачаткам Шэсця Адзінства ў Менску. 6 верасня 2020 года.
Фота: Аляксандр Васюковіч / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Марш Адзінства
Людзі на Нямізе перад пачаткам Шэсця Адзінства ў Менску. 6 верасня 2020 года.
Фота: Аляксандр Васюковіч / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Па ўсёй краіне, як паведамляюць і карэспандэнты «Белсату», і нашыя чытачы і гледачы, моцныя праблемы з інтэрнэтам – як мабільным, гэтак і хатнім.

Пратэстоўцы збіраюцца на праспекце Пераможцаў, 6 верасня.
Фота: belsat.eu

Не адставалі ад менчукоў і ў іншых гарадах. Вось, напрыклад, як было ў Берасці.

Марш Адзінства
Шэсце Адзінства ў Берасці. 6 верасня 2020 года.
Фота: Мілана Харытонава / Belsat.eu

А вось як было ў Віцебску.

Марш Адзінства
Удзельнікі Маршу Адзінства ў Віцебску. 6 верасня 2020 года.
Фота: Belsat.eu
Марш Адзінства
Удзельнікі Маршу Адзінства ў Віцебску. 6 верасня 2020 года.
Фота: Belsat.eu
Марш Адзінства
Удзельнікі Маршу Адзінства ў Віцебску. 6 верасня 2020 года.
Фота: Belsat.eu

Пратэставалі таксама ў Горадні.

Горадня, марш пратэсту, 6 верасня.
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Горадня, марш пратэсту, 6 верасня.
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Горадня, марш пратэсту, 6 верасня.
Фота: Belsat.eu

У Магілёве таксама прайшліся традыцыйным нядзельным шэсцем. Глядзіце, як гэта было.

Традыцыйнае нядзельнае мірнае шэсце ў Магілёве 6 верасня.

Нягледзячы на дождж, у Менску акцыя прагнулася. Хоць некаторыя і пачалі разыходзіцца. А вось як было ўсё перакрыта ў Менску на скрыжаванні праспекту Незалежнасці і вуліцы Леніна.

Марш Адзінства
Марш Адзінства ў Менску. 6 верасня 2020 года.
Фота: Павел Дабравольскі / vot-tak.tv

Марш Единства
Марш Адзінства ў Менску. 6 верасня 2020 года.
Фота: Павел Дабравольскі / vot-tak.tv
Мірнае шэсце ў цэнтры Менску. 6 верасня.
Фота: Марыя Арцыбашава / Belsat.eu
На мірнае шэсце хтосьці прыносіць сабачак, а хтосьці… гусей. Вось такі прыгажун быў заўважаны намі ў цэнтры сталіцы.
Фота: Марыя Арцыбашава / Belsat.eu

На вялікі жаль, не абыйшлося без брутальных затрыманняў. Калі большасць людзей разыйшліся, сілавікі і хтосьці ў цывільным і ў балаклавах пачалі затрымаліваць і збіваць людзей. Відэа брутальных затрыманняў глядзіце ніжэй:

Падчас затрыманняў былі разбітыя шкляныя дзверы ў кавярні ў цэнтры Менску. Як паведамляюць відавочцы, кавярня зачыніла дзверы, схаваўшы там некалькі чалавек. Падбеглі невядомыя ў балаклавах, цывільнай вопратцы, з дубінкамі і пачалі выбіваць шкло, а таксама выводзіць адтуль людзей. Падрабязней пра гэта чытайце вось тут. МУС, дарэчы, пракаментавала разбітае шкло: маўляў, пераследавалі агрэсіўных пратэстоўцаў. Відавочцы таксама апазналі таго, хто біў дручком па шкляных дзвярах. Гэта начальнік ГУБАЗіКа, палкоўнік Мікалай Карпянкоў. Што пра гэта думае наш эксперт, чытайце вось тут.

Невядомыя мужчыны ў балаклавах і з дубінкамі разбілі дзверы ў кавярні на праспекце Пераможцаў, непадалёк ад вул. Няміга. Менск, 6 верасня.

На 22:30, паводле ПЦ «Вясна», толькі ў Менску было затрымана каля 200 асобаў. Спіс пастаянна аднаўляецца. Глядзець яго можна тут.

У вечаровых навінах на тэлеканале СТВ выступіў міністр унутраных справаў Юрый Караеў заявіў, што беларуская міліцыя самая мірная і гуманная, а парачка сінякоў не ідзе ў параўнанне з тым, у якім стане збітыя міліцыянеры. Дарэчы, саміх міліцыянераў ніхто за 29 дзён не паказаў.

Фотападборку, як яно было ў Менску, ад фатографа Аляксандра Васюковіча можна паглядзець вось тут.

Больш навінаў, фота, відэа глядзіце ў нашым Тэлеграм-канале.

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў