Мінздароўя: у Беларусі 4779 выпадкаў інфікавання каронавірусам, 42 чалавекі памерлі


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 17 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 4779 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. Памерлі 42 чалавекі.

«Зарэгістравана 4779 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. Выздаравелі і выпісаныя – 342 пацыента.

Памерлі 42 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаецца ў прэс-рэлізе Міністэрства аховы здароўя.

Учора Мінздароўя афіцыйна пацвердзіла 40 смерцяў і 4204 выпадка заражэння. Такім чынам, колькасць інфікаваных у Беларусі за содні павялічылася на 575 чалавек, а колькасць ахвяраў – на 2 чалавекі.

Падчас брыфінгу міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік таксама агучыў статыстыку па рэгіёнах:

  • 112 выпадкаў інфікавання на Берасцейшчыне;
  • 217 на Магілёўшчыне;
  • 79 у Гарадзенскай вобласці;
  • 2308 у Менску;
  • 1282 на Віцебшчыне;
  • 588 у Менскай вобласці;
  • 193 у Гомельскай вобласці.

Агулам у Беларусі праведзена 86 813 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

Hавiны
Лукашэнка: ад каронавіруса ў Беларусі не памёр ні адзін чалавек
2020.04.13 14:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў