Лукашэнка: ад каронавіруса ў Беларусі не памёр ні адзін чалавек


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ніхто не памірае і не памрэ ад каронавіруса. Пра гэта піша БелТА.

«Людзі баяцца. Таму я ім хачу сказаць наступнае: у нас у краіне не памёр ні адзін чалавек ад каронавіруса. Ні адзін! Яны памерлі ад букета хранічных хваробаў, якія ў іх былі, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы падчас нарады. – Спецыялісты САЗ, яны гэта бачылі. Гэта сардэчна-сасудзістая недастатковасць, дыхальная лёгачная недастатковасць. У камплекце. І цукровы дыябет. А потым яшчэ там такія дыягназы, што я прачытаць нават не магу. І дадаецца каронавірус».

Hавiны
2000 – 68 000 смерцяў. Прагнозы вынікаў эпідэміі для Беларусі
2020.04.06 10:54

«Каронавірус – гэта нават не штуршок. Гэта тая атмасфера, у якой развіваюцца іх хранічныя хваробы. Вось у чым прычына. Таму я кажу, што ў нас чыста ад каронавіруса ні адзін чалавек не памёр. Мы змагаемся за кожнага чалавека, як я абяцаў. Вось за гэта я ўдзячны і Міністэрству аховы здароўя, і лекарам. Мы страсянулі ўсю сістэму аховы здароўя. Калі б мы вось так за кожнага не змагаліся, смерцяў было б больш», – заявіў Лукашэнка 13 красавіка, прымаючы з дакладам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергяенку, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву і міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка.

Лукашэнка падчас нарады 13 красавіка. Фота – president.gov.by

Лукашэнка заклікаў інфікаваных каронавірусам не перажываць:

«Ніхто ад каронавіруса ў нашай краіне не памрэ. Я публічна пра гэта заяўляю. Гэта маё цвёрдае перакананне, зыходзячы з аналізу не толькі мінулых гадоў. У нас ужо досвед гэтага года ёсць. І, зыходзячы з досведу нашага, кітайскага, амерыканскага, еўрапейскага (працякання гэтых хвароб), мы бачым, як працаваць. Мы ўжо знайшлі камбінацыі лекаў, каб ратаваць людзей. Таму мы за кожнага чалавека будзем не змагацца, а змагацца. І калі гэты чалавек не апусціў рукі, ён абавязкова выздаравее».

Міністэрства аховы здароўя афіцыйна прызнала смерць 29 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. У афіцыйных заявах Мінздароўя заўсёды падкрэсліваецца, што паміраюць людзі «з шэрагам хранічных захворванняў».

Інфаграфіка
У Беларусі ад каронавіруса памерлі 29 чалавек
2020.04.13 14:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў