Мінздароўя агучыла новыя лічбы па каронавірусе


У нацыянальным аэрапорце Менск медыцынскі работнік у ахоўным касцюме бярэ мазкі на каронавірус.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Усяго ў Беларусі, паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, зафіксаваныя 152 выпадкі каронавірусу, толькі за мінулыя содні шпіталізаваныя 110 чалавек.

Паводле дадзеных, апублікаваных у тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя, усяго выпісана са шпіталяў 144 чалавекі, у тым ліку тыя, якія мелі кантакты з носьбітамі інфекцыі.

На цяперашні момант, выпісаныя альбо чакаюць выпіскі ў бліжэйшы час 47 чалавек, у якіх тэст на COVID-19 раней быў станоўчым.

Працягваецца медычнае назіранне і лячэнне 105 чалавек. З гэтага вынікае, што агульная колькасць зафіксаваных выпадкаў каронавірусу ў краіне дасягнула 152.

За ўвесь час ад пачатку распаўсюду інфекцыі ў Беларусі было праведзена больш за 30 тысяч тэстаў на каронавірус.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла новыя лічбы ўпершыню за тры дні, пасля абурэння з боку грамадскасці.

Hавiны
У настаўніка 5-й менскай гімназіі знайшлі каронавірус. Дзяцей адпраўляюць на каранцін
2020.03.30 13:26

КА belsat.eu

Стужка навінаў