У настаўніка 5-й менскай гімназіі знайшлі каронавірус. Дзяцей адпраўляюць на каранцін


Фота: «Белсат»

У рэдакцыю TUT.BY прыйшоў ліст ад чытачоў пра тое, што ў 5-й гімназіі ў Менску ў аднаго з супрацоўнікаў выявілі каронавірус. Дзяцей, якія з ім кантактавалі, тэстуюць, шпіталізуюць, або пакідаюць на самаізаляцыі пад наглядам бацькоў.

«Бацькам дзяцей, у якіх выкладаў гэты настаўнік, патэлефанавалі з гімназіі і сказалі, што ўсе павінны сысці на самаізаляцыю. Калі бацькі не гатовыя самаізалявацца разам, то школьніка шпіталізуюць на каранцін, – распавялі TUT.BY бацькі аднаго са школьнікаў.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун пацвердзіла, што ў аднаго з супрацоўнікаў сталічнай 5-й гімназіі станоўчы тэст на каронавірус.

Hавiны
У Іўеўскім раёне зарэгістравалі першы выпадак заражэння каронавірусам
2020.03.30 10:42

«Згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя, якія кантактавалі з хворым на каронавірусной інфекцыяй падлягаюць шпіталізацыі або самаізаляцыі. У звязку з тым, што дзеці не могуць самаізалявацца самастойна без кантролю з боку дарослых, прапанавалі самаізаляцыю дзяцей пад кантролем бацькоў у хатніх умовах», – патлумачыла прадстаўніца ведамства.

На сайце і ў сацсетках гімназіі няма ні слова пра сітуацыю з каранцінам.

Абноўлена
Актор віцебскага тэатру трапіў у рэанімацыю праз каронавірус. Яшчэ 11 актораў на бальнічным
2020.03.30 11:52
  • Паводле Міністэрства аховы здароўя, па стане на 27 сакавіка ў Беларусі былі інфікаваныя на каронавірус 94 чалавекі: 32 чалавекі ўжо выздаравелі, яшчэ 62 працягваюць лячэнне. Ніводнага афіцыйна пацверджанага выпадку смерці ад COVID-19 не зарэгістравана.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў