Мінздароўя адкрыла дабрачынны рахунак і збірае грошы на вайну з COVID-19


Міністэрства аховы здароўя Беларусі адкрыла дабрачынны рахунак для збору сродкаў на барацьбу і выяўленне COVID-19.

Мінздароўя адкрыла дабрачынны рахунак пасля шэрагу зваротаў з прапановаю «аказаць спонсарскую дапамогу сістэме аховы здароўя». Сабраныя грошы будуць накіраваныя на набыццё абсталявання і лабараторную дыягностыку COVID-19, паведамляе ведамства.

Па стане на 16 сакавіка ў Беларусі было выканана 1699 тэстаў на 1 млн. насельніцтва.

Паводле Мінздароўя Беларусі на тэрыторыі нашай краіны (па стане на 24 сакавіка) зафіксавалі 81 выпадак заражэння каронавірусам.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў