На падставе рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, накіраваных на процідзеянне распаўсюду COVID-19, Міністэрства спорту і турызму раіць прыпыніць да 20 красавіка 2020 году правядзенне спартовых мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў.
Адпаведныя лісты былі дасланыя ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкамаў, кіраўнікам рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі.
Пры правядзенні чэмпіянатаў па футболе, хакеі, гандболе сумесна з уласнікамі спартовых аб’ектаў і федэрацыямі загадана няўхільна выконваць меры эпідэміялагічнага і санітарнага характару.
Ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам аховы здароўя арганізавана медычнае назіранне за спартоўцамі і спартовымі дэлегацыямі, якія вярнуліся з-за мяжы.
Штодня спартоўцам вымяраюць тэмпературу і праводзяць агляд на наяўнасць сімптомаў, памяшканні і абсталяванне апрацоўваюцца дэзсродкамі.
Вызначаны чатыры базы, дзе прадугледжаны санітарна-эпідэмічны рэжым, рэабілітацыя і назіранне за спартовымі дэлегацыямі. Гэта база «Крыжоўка» пад Менскам, «Галактыка» у Ракаве, а таксама два цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі – у Раўбічах і Заслаўі.
Выезды за мяжу на вучэбна-трэніровачныя зборы і спаборніцтвы часова забароненыя.
КА belsat.eu