Міністэрства адукацыі не рэкамендуе выпускнікам запускаць паветраныя шары


Апошнія званкі ў школах сёлета пройдуць 29 і 30 траўня. Выпускныя – 10 і 11 чэрвеня. Такія даты зацвердзіла Міністэрства адукацыі ў сваім загадзе ад 8 красавіка.

Апошні званок для вучняў IX, XI класаў менскіх сярэдніх школ празвініць 29 траўня, для навучэнцаў з рэгіёнаў – 30 траўня. Выпускныя з уручэннем атэстатаў – 10 ці 11 чэрвеня. Як адзначаецца ў дакуменце, у асобных выпадках выпускны вечар дазволена праводзіць «ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах культуры».

Пунктам 2.8 гэтага загаду на мясцовых чыноўнікаў ад адукацыі ўскладаецца абавязак забяспечыць «правядзенне тлумачальнай працы з навучэнцамі па пытаннях бяспечных паводзінаў пры правядзенні мерапрыемстваў, замены выпуску паветраных шароў у атмасфернае паветра пасадкай кветак або дрэваў». Чаму выпускнікам варта адмовіцца ад запуску паветраных шароў у дакуменце не тлумачыцца.

Hавiны
Дзеці могуць не хадзіць у школу. У Менску зацвердзілі план барацьбы з COVID-19
2020.04.08 17:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў