Жыхар Менску Зміцер Завадкі накінуў на помнік гарадавому шалік. Мужчына зрабіў гэта з мэтай зрабіць фотаздымак. Але да яго падыйшлі міліцыянты і запатрабавалі прайсці ў аддзяленне міліцыі.
Схадзілі пашкадаваць беднага гарадавога, якому так цяжка стаяць у гэты час на вуліцы нашай сталіцы.#памятникпрости
Opublikowany przez Źmiciera Zavadskiego Sobota, 17 listopada 2018
Пазней Зміцер у сваім Фэйсбуку напісаў, што міліцыянты завялі яго ў аддзяленне, перапісалі звесткі і правялі кароткую тлумачальную гутарку, што «эта скульптура, грубо говоря, является лицом МВД» і што «в следующий раз на памятник вешать ничего не надо».
Помнік, пасля таго, як міліцыянты прымусілі маладзёна з Менску прасіць прабачэння за аплявуху, стаў надзвычай папулярным.
СК, belsat.eu