Міліцыянты жорстка разагналі суботні жаночы марш


Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Міліцыянты жорстка затрымалі ўдзельніц жаночага маршу ў Менску. Агулам, паводле спісаў праваабарончага цэнтру «Вясна», затрымалі больш за 300 асобаў.

Міліцыянты атачылі ўдзельніц жаночага маршу каля гандлёвага цэнтру «Еўропа» і «Айсберг» і жорстка затрымлівалі кожнага. У спісе затрыманых апынулася і 73-гадовая Ніна Багінская, а таксама дзяўчына 2004 году нараджэння. Невядомыя ў балаклавах хапалі дзяўчат з натоўпу, даганялі тых, хто ўцякаў. Калі ж аўтазакі запоўнілі, міліцыянты з’ехалі.

Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Затрыманні на жаночым маршы. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Людзі сталі ў ланцуг уздоўж вуліцы Сурганава. Але неўзабаве аўтазакі ізноў прыехалі. Невядомыя ў балаклавах і зялёнай форме без апазнавальных знакаў зноў распачалі хапун.

Пазней міліцыянты паведамілі, што праз тры гадзіны ўсіх затрыманых вызваляць.

Hавiны
Бліскучы жаночы марш, больш за 300 затрыманых і адменены канцэрт. Асноўнае ў 42-гі дзень пратэстаў
2020.09.19 21:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў