Міліцыя спрабавала сарваць сустрэчу блогера Сяргея Ціханоўскага з падпісчыкамі


У Магілёве міліцыя спрабавала не дапусціць вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага на сустрэчу з ягонымі падпісчыкамі.

Сустрэча з падпісчыкамі ў блогера была запланаваная на 19:00 каля гандлёвага цэнтру «Гіппа». Машыну, у якой ехаў Ціханоўскі, спыніла міліцыя. Праваахоўнікі патрабавалі ад кіроўца аўто Змітра выйсці, але той адмовіўся. Тады невядомы распыліў газавы балончык у салон аўтамабіля.

Міліцыя спрабавала сарваць сустрэчу блогера Сяргея Ціханоўскага з падпісчыкамі. Фота – belsat.eu

«Спачатку адпусцілі, потым падышлі зноў. Мне ніхто не казаў, ці я затрыманы. Я пытаўся, ці вядзецца нейкая адміністратыўная або крымінальная справа – мне нічога не сказалі. У гэты момант з юрыстам сядзеў кансультаваўся ў аўто і невялікая расшчэпіна была, адчыненае вакно, пырснулі балончыкам. Супрацоўнікі міліцыі пагражалі прымаць фізічныя дзеянні», – распавёў belsat.eu Зміцер.

Міліцыя спрабавала сарваць сустрэчу блогера Сяргея Ціханоўскага з падпісчыкамі. Фота – belsat.eu
Фота – belsat.eu

Пазней Зміцер выйшаў, яго спрабавалі затрымаць, але людзі сталі вакол яго і не далі гэта зрабіць. У выніку міліцыя была вымушаная сысці.

Міліцыя спрабавала сарваць сустрэчу блогера Сяргея Ціханоўскага з падпісчыкамі. Фота – belsat.eu
Падпісчыкі блогера Ціханоўскага. Фота – belsat.eu
Падпісчыкі блогера Ціханоўскага. Фота – belsat.eu

Сустрэча блогера Ціханоўскага з падпісчыкамі ўсё ж адбылася.

Hавiны
Гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага пакаралі 15 соднямі арышту
2020.01.10 11:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў