Мікрааўтобус амбасады Польшчы па дарозе ў Берасце вылецеў у кювет і перакуліўся


Мікрааўтобус, які належыць амбасадзе Польшчы, вылецеў у кювет і перакуліўся праз складаныя ўмовы надворʼя на трасе М1 недалёка ад зʼезду на Нясвіж.

Мікрааўтобус «Volkswagen» рухаўся з Менску ў напрамку Берасця. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 11:00 гадзіны раніцы. Аўтамабіль занесла на слізкай дарозе і выкінула ў кювет, дзе ён перакуліўся. Кіроўца і пасажыры – у аўтамабілі ехалі тры чалавекі – былі прышпіленыя пасамі бяспекі і не пацярпелі.

Паводле кіроўцы мікрааўтобуса, за некалькі секунд да аварыі яго апярэдзіла спадарожная фура – паветраны струмень вынес мікрааўтобус у кювет.[/vc_column_text][vc_single_image image=”406270″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота Дар’я Буракіна, tut.by

[/vc_column_text][vc_column_text]Дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Матэўш Адамскі паведаміў Belsat.eu, што мікрааўтобус транспартаваў назад у Польшчу экспанаты з выставы «Фільмы Анджэя Вайды ў сусветным плакаце» і матэрыялы з выставы студэнцкіх працаў Мастацкай акадэміі ў Торуні. Гэтыя выставы арганізоўваў у Менску Польскі інстытут.

Таксама відавочцы паведамляюць пра пяць аварыяў, якія адбыліся прыкладна ў ста кіламетрах ад Менску на трасе М1 – праз галалёдзіцу аўтамабілі выносіла за межы праезнай часткі.

МЯ, паводле auto.tut.by

Стужка навінаў