Мікола Статкевіч з паплечнікам выйшаў да адміністрацыі Лукашэнкі


Мікола Статкевіч з паплечнікамі каля будынку Адміністрацыі прэзідэнта

Старшыня Беларускага нацыянальнага кангрэсу, экс-палітвязень Мікола Статкевіч з паплечнікамі выйшаў 24 жніўня а 10-й гадзіне да Адміністрацыю прэзідэнта, каб перадаць звароты з патрабаваннем спыніць пераслед лідараў незалежнага прафсаюзу РЭП – Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Каля адміністрацыі сабраліся 40-50 чалавек. Акрамя Статкевіча, сярод удзельнікаў акцыі – Вольга Нікалайчык, Ніна Багінская, Леанід Кулакоў, Яўген Афнагель ды інш. Многія прыехалі з рэгіёнаў – Бабруйск, Калінкавічы, Наваполацк, Слонім, Барысаў.

Акрамя таго, БНК патрабуе спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць «грамадзянскай супольнасці і незалежнай прэсы, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў».

Прыкладна ў 10.30. частка актывістаў з’ехала – яны збіраюцца падтрымаць Фядыніча і Комліка ў судзе. Астатнія засталіся і чакаюць, калі іх заявы прымуць.

Заявы пісаліся ў вольнай форме, кожны фармуляваў асобна.

Праваахоўнікі не перашкаджаюць удзельнікам акцыі.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары