Месяц пратэстаў у фотаздымках


Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

Увечары 9 жніўня ў Беларусі пачаліся пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія працягваюцца ўжо 32 дні. Невытлумачальная жорсткасць сілавікоў, адважныя беларускія жанчыны і 200-ці тысяч дэманстрантаў пад рэзідэнцыяй Лукашэнкі. Чым яшчэ запомніўся гэты месяц, глядзіце ў фотаздымках нашых аўтараў.

 

У першыя дні пратэстаў супраць дэманстрантаў ужываліся гумовыя кулі, слезацечны газ, святлошумавыя гранаты, вадамёты. Дзясяткі людзей застаюцца зніклымі без звестак. Дзясяткі асобаў у лякарнях. Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

Барыкады побач з ТЦ «Рыга». Менск, Беларусь. 10 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

 

Ст. м. «Спартыўная», Менск, Беларусь. 10 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

Ст. м. «Пушкінская», Менск, Беларусь. 10 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

Няміга да зачысткі АМАПам. Менск, Беларусь. 10 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

 

Фота: ТК / belsat.eu

 

На Акрэсціна людзі спрабуюць даведацца, дзе іх затрыманыя сваякі і сябры. Менск, Беларусь. 12 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu

 

Людзі сустракаюць вызваліўшыхся з СІЗА ў Жодзіна сваякоў і сяброў. Побач стаяць валанцёры, якія гатовыя развозіць людзй па дамах. Жодзіна, Беларусь. 13 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

Мітынг у падтрымку дзейнай улады пад Домам урада. Коля Лукашэнка стаіць у баку з аховай. 16 жніўня 2020 г. Мінск, Беларусь.
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

 

Пасля брутальнага падаўлення пратэстаў 9-11 жніўня, 12 і 13 жніўня ў «ланцугах салідарнасці» у розных гарадах Беларусі былі пераважна жанчыны ў белым адзенні з кветкамі ў руках. Такім чынам яны пратэставалі супраць міліцэйскага гвалту. На той момант жанчын яшчэ масава не затрымлівалі. Менск, Беларусь. 12 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu

 

Агульны страйк работнікаў менскіх заводаў. МАЗ, МЗКЦ і інш. 17 жніўня, 2020 г. Мінск, Беларусь.
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

 

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Mенск, Беларусь.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

Развітанне з загінулым Аляксандрам Тарайкоўскім, які загінуў 10 жніўня ў Менску. 34-гадовага Аляксандра Тарайкоўскага, паводле відэакрыніц, застрэлілі на месцы. Афіцыйна ў МУС заяўлялі, што ў яго руках выбухнуў невядомы прадмет. 15 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

Пратэст пад Купалаўскім тэатрам. На той момант дырэктар тэатру Павел Латушка. Менск, Беларусь. 17 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu

 

Пратэст вернікаў, які стаў адказам на жорсткі дзеянні сілавікоў. 18 жніўня каталіцкі мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Караева ў справе затрыманых падчас акцый пратэсту. 31 жніўня, без тлумачэння прычынаў, яго не ўпусцілі ў Беларусь. Менск, Беларусь. 27 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu

 

З раніцы 14 жніўня работнікі розных прадпрыемстваў па ўсёй Беларусі выйшлі на акцыі салідарнасці. Людзі патрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Аб страйку заявілі працаўнікі БелАЗа, МАЗа, МТЗ, супрацоўнікі прадпрыемстваў «Белмедпрэпараты» і «Белкард», гарадзенскіх заводаў «Терразит» і «Гродна-Азот» і іншых. Менск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 г. Mенск, Беларусь.
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

 

Марыя Калеснікава на акцыі салідарнасці на праспекце Незалежнасці. Менск, Беларусь. 22 жніўня 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

 

Жаночы гранд-марш салідарнасці. Тысячы жанчын прайшлі па цэнтры Менску мірным шэсцем. Яны пратэставалі супраць фальсіфікацыяў на выбарах, супраць гвалту з боку сілавікоў і выступалі за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных. А яшчэ яны падрыхтавалі вельмі прыгожыя плакаты. Менск, Беларусь. 29 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu

 

Акцыя «Ланцуг пакаяння». Яе ўдзельнікі сталі ад цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна да месца масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. У акцыі ўдзельнічала каля дзесяці тысяч чалавек, а даўжыня ланцуга перавысіла 10 кіламетраў. Менск, Беларусь. 21 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

Ля СІЗА – 1 у сталіцы на вуліцы Валадарскага сабралася некалькі дзясяткаў чалавек з чырвонымі і белымі шарамі. Тут знаходзіцца арыштаваны незарэгістраваны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Сяргей Ціханоўскі. У гэты дзень яму споўнілася 42 гады. Менск, Беларусь. 18 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

У Дзень ведаў на вуліцы Менска на марш выйшлі студэнты, якія перакрывалі дарогі, уцякалі ад АМАПу і не палохаліся затрыманняў. Гэтае шэсце ўжо празвалі адным з самых дзёрзкіх у пратэстнай гісторыі краіны. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

Марш жанчын
Удзельніцы Жаночага шэсця міру ў Менску размаўляюць з міліцыянтамі на плошчы Незалежнасці. 5 верасня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

 

Мірны пратэст пад дажджом на плошчы Незалежнасці. Менск, Беларусь. 19 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

У сталіцы сотні людзей сталі ў «Ланцуг пакаяння», якая скончылася акцыяй салідарнасці на пл. Незалежнасці. Ужо 13-ы дзень у Беларусі праходзяць мірныя акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і за сумленнае галасаванне. Менск, Беларусь. 21 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

Студэнты біяфаку БДУ падтрымліваюць студэнтаў МДЛУ. 7 верасня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

 

Пахаванне Аляксандра Будніцкага. Мужчына знік каля ГЦ «Рыга» 11 жніўня і потым яго знайшлі мёртвым. Менск, Беларусь. 3 верасня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

Акцыя салідарнасці з затрыманай Марыяй Калеснікавай. Менск, Беларусь. 8 верасня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

 

Марш Міру і Незалежнасці ў Менску, Беларусь. У краіне ўжо 22 дзень пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

 

Плошча перад Домам ўрада пасля акцыі «За Свабоду». Менск, Беларусь. 16 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

belsat.eu

Стужка навінаў