Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель у трэці раз за апошні месяц перажыла прыступ на публічным мерапрыемстве – яна пачала дрыжаць.
Прыступ Мэркель адбыўся падчас афіцыйнай цырымоніі ў гонар прыбыцця ў Берлін прэм’ер-міністра Фінляндыі Анты Рынне. Пасля інцыдэнту прадстаўнікі ўрада Нямеччыны заявілі, што канцлер адчувае сябе добра, піша BBC.
Мэркель перажыла аналагічныя прыступы 18 чэрвеня на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскі і 27 чэрвеня ў час цырымоніі прадстаўлення новага міністра юстыцыі Крысціны Ламбрэхт.
У першы раз Мэркель патлумачыла тое, што здарылася абязводжваннем. У другі раз прадстаўнікі нямецкага ўрада спаслаліся на стрэс, які адчувала Мэркель праз боязь, што прыступ паўторыцца.
КА belsat.eu