Сталічныя ўлады плануюць працаўладкаваць падлеткаў ва ўзросце 14-18 гадоў.
Заробак абяцаюць не ніжэй за 265 рублёў. У першую чаргу абяцаюць даць працу падлеткам ва ўзросце 14-18 гадоў, а таксама дзецям, якія стаяць на ўліку ў ІСН. Працай забяспечаць каля 400 тысячаў падлеткаў.
На гэтыя патрэбы ў бюджэце выдзелілі больш за мільён рублёў. Школьнікаў гатовыя прыняць на 186 абʼектах – ва ўстановах адукацыі, а таксама ў арганізацыях камунальнай формы ўласнасці.
Працягласць працоўнага дня для дзяцей 14-16 гадоў складзе 4 гадзіны 36 хвілінаў, ад 17 да 18 гадоў – 7 гадзінаў.
ДР belsat.eu