Медыкі з Ўу-Хані распавялі, што было зроблена не так


Медыкі, якія лячылі пацыентаў з каронавірусам COVID-19 ва Ўу-Хані, падзяліліся сваім меркаваннем з журналістамі «Bloomberg».

Гэтак Ду Бін, чалец групы кітайскіх экспертаў, якая курыруе лячэнне каронавіруса, пракаментаваў звесткі пра інкубацыйны перыяд віруса. Паводле яго, сярэдні інкубацыйны перыяд складае ад пяці да сямі дзён, а самы працяглы – 14 дзён.

Hавiны
З лякарні выпісалі 6 студэнтаў і аднаго выкладчыка БНТУ
2020.03.05 14:48

«Няма звестак, якія сведчаць пра тое, што інкубацыйны перыяд доўжыўся больш за 14 дзён», – сказаў ён.

Ду таксама падкрэсліў, што дагэтуль няма ніякіх доказаў таго, што людзі, якія ачунялі, а затым зноў атрымалі станоўчы вынік на вірус, могуць перадаць яго іншым.

Паводле Лі Хайчао, намесніка дырэктара рэспіраторнага аддзялення ў Першай больніцы Пекінскага ўніверсітэту, у некаторых пацыентаў узнікненне віруса адбывалася вельмі павольна, з лёгкай тэмпературай, а затым праз 10 дзён іх стан хутка пагаршаўся.

Hавiны
Ўу-хань праз 40 дзён каранціну. Фотаздымкі
2020.03.03 20:41

Як адзначыў Ду, каронавірус мае адносна нізкую смяротнасць і ў значнай ступені забраў жыцці сталых пацыентаў са слабай імуннай сістэмай або з ужо існымі хваробамі. Смерць некаторых больш маладых пацыентаў растлумачыць больш складана. Паводле доктара, асноўнымі фактарамі гэтых смерцяў былі такія захворванні, як гіпертанія і дыябет, а таксама доўгае выкарыстанне неінвазіўнай вентыляцыі і высокія дозы картыкастэроідаў на працягу доўгага перыяду. Пры гэтым Ду не ўдакладніў узроставы дыяпазон больш маладых пацыентах, пра якіх ён казаў.

Як трэба было рабіць

Ду таксама распавёў, што б ён змяніў у барацьбе з каронавірусам, калі б мог вярнуцца ў мінулае. Гэтак, ён бы падштурхнуў улады аховы здароўя да таго, каб усе працаўнікі аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі працавалі разам у спецыялізаваных больніцах, каб лепш укараняць найлепшыя практыкі для аказання неадкладнай дапамогі.

Ён таксама б мацней патрабаваў выкарыстання інвазіўнай штучнай вентыляцыі лёгкіх ва ўсіх пацыентаў, у якіх адзначалася «клінічнае пагаршэнне» дыхальнай недастатковасці або нізкі ўзровень кіслароду ў крыві, вядомы як гіпаксемія.

Медыкі рыхтуюць прэпараты традыцыйнай кітайскай медыцыны для пацыентаў, у якіх знайшлі каронавірус. 2 сакавіка 2020 года. Фота – China Daily / Reuters / Forum

Паводле Ду, планаванне з’яўляецца найбольш важным аспектам рэагавання на вірусы, і краінам неабходна загадзя ведаць, што яны будуць рабіць з кожным пацыентам, што паступаюць у клініку, як будуць выяўляць падазроныя выпадкі, пацвярджаць наяўнасць віруса ў лабараторыях і ізаляваць магчымыя выпадкі.

«У вас павінен быць план не толькі куды змясціць пацыента, але і расходныя матэрыялы, у тым ліку сродкі індывідуальнай абароны усім работнікам аховы здароўя», – сказаў ён.

Ду пацвердзіў, што ў Ху-Бэі памяншаецца лік пацыентаў з каронавірусам, хоць і прызнаў, што немагчыма выключыць магчымасць паўторнага ўсплёску новых выпадкаў.

Hавiны
Колькасць інфікаваных на каронавірус у свеце вырасла да 95 тысячаў чалавек
2020.03.05 06:32

У Кітаі колькасць выпадкаў заражэння новым каронавірусам дасягнула 80 409 асобаў. Пры гэтым 52 045 чалавек ачунялі і былі выпісаныя са шпіталяў, 3 012 чалавек сталі ахвярамі каронавіруса.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў