Медыкі выратавалі нованароджаную дзяўчынку, якая важыла ўсяго 790 грамаў


Дзяўчынку, якая з’явілася на свет на 28 тыдні цяжарнасці і важыла 790 грамаў, здолелі выратаваць спецыялісты менскага РНПЦ «Маці і дзіця».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Дзяўчынка нарадзілася неданошанай, шляхам экстранай аперацыі кесарава сячэнне ў жанчыны з прыроджанай трамбафлібіяй.

З першых хвілін жыцця дзіцяці аказвалася спецыялізаваная медычная дапамога ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі.

«Дзякуючы высокапрафесійным дзеянням лекараў і медсясцёр РНПЦ «Мацi i дзiця» удалося стабілізаваць стан малой, навучыць яе дыхаць і абыходзіцца без штучнай сістэмы жыццезабеспячэння», – паведамілі ў Мінаховы здароўя.

Далейшае лячэнне было працягнута ў планавым аддзяленні для неданошаных дзяцей, куды дзіця паступіла ва ўзросце 44 дзён з масай цела 1400 грамаў. Тут дзяўчынка знаходзілася разам з мамай і татам, яе выходжвалі з дапамогай метаду Кенгуру (або метад «скура да скуры», гэта тэхніка выходжвання, калі дзіця знаходзіцца непасрэдна скура да скура з дарослымі).

З нараджэння дзіця знаходзілася на грудным гадаванні. Дзяўчынку выпісалі дадому ва ўзросце 2 месяцаў з масай цела 1950 грамаў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў