Расея незаўважна перанесла адну са сваіх межаў на сотні метраў углыб тэрыторыі Грузіі.
Пра гэта паведамляе «The Independent», спасылаючыся на грузінскія медыі.
«Згодна з паведамленнямі, войскі Крамля перамясцілі памежны знак на сотні ярдаў на акупаванай тэрыторыі ў Паўднёвай Асеціі на мінулым тыдні, перад перамовамі паміж прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і амерыканскім лідарам Доналдам Трампам на саміце G20», – адзначаецца ў артыкуле брытанскага выдання.
Таксама ў тэксце гаворыцца, што Служба бяспекі Грузіі назвала гэты крок «незаконным» і заявіла, што ў выніку яго была нанесеная страта мясцовым фермерам у муніцыпалітэце Горы.
Прэзідэнт Грузіі Гіёргі Маргвэлашвілі выразіў абурэнне гэтым крокам і заклікаў міжнародную супольнасць асудзіць гэтую акцыю.
«Грузія будзе выкарыстоўваць усе дыпламатычныя рычагі, якімі валодае, каб спыніць гэтую паўзучую акупацыю», – заявіў грузінскі прэзідэнт.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu