Скасаванне мытаў на аўты, поўная прыватызацыя і нават легалізацыя марыхуаны. Ініцыятыва стварыць перадвыбарчую праграму сіламі інтэрнаўтаў пераўтварылася ў сапраўдны мазгавы штурм.
Дакумент «Праграма кандыдата на прэзідэнта Беларусі» могуць каментаваць і дапаўняць любы карыстальнік з акаўнтам у Google.
На момант падрыхтоўкі публікацыі, праграма налічвала 14 старонак, дзе апісваюцца неабходныя, на думку аўтараў, рэформы – сярод іншага, эканомікі, судовай сістэмы, будаўніцтва, войска і сістэмы дзяржаўнай бяспекі.
Збольшага праграма носіць ліберальны характар. Інтэрнаўты прапаноўваюць правесці татальную прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў, скасаванне візаў для жыхароў ЕЗ, перавод войска на кантрактную аснову, увядзенне інстытуту прыватных школаў і скасаванне размеркавання студэнтаў.
Аўтар ініцыятывы фатограф Антон Матолька паведаміў «Белсату», што днямі плануе апублікаваць прамежкавы вынік.
МЛ, belsat.eu