Расейцы па-ранейшаму лічаць Іосіфа Сталіна самай выбітнай фігурай усіх часоў і народаў.
Амаль 40% жыхароў Расеі аддалі яму перавагу. Такія дадзеныя апублікавалі сацыёлагі з «Левада-Цэнтру». За правадыром ідуць Уладзімір Пуцін і Аляксандр Пушкін. У параўнанні з апытаннем 5-гадовай даўніны лік прыхільнікаў Сталіна зменшыўся, але надалей ён застаецца самым папулярным палітыкам.
«Калі ён быў ува ўладзе, Расею паважалі, цанілі і шанавалі», – адно з меркаванняў жыхароў Масквы.
Больш глядзіце ў відэа!
ДР belsat.eu